24 сакавiка 2012 г. ў Вязынцы гукалi вясну. Свята арганізавалі Студэнцкае этнаграфічнае таварыства разам з Дзяржаўным літаратурным музеем імя Я. Купалы. Усе жадаючыя маглі прыняць удзел у карагодах, народных гульнях і танцах, таксама наведаць кірмашык рамеснікаў.
Было вельмі душэўна, весела, сонечна і цёпла. Практычна ўсе хто прыехал на свята з задавальненнем прымалі ўдзел у гульнях і танцах. У наступны раз прыеду без фотаапарата 🙂